Пяць аўтамабіляў сутыкнуліся на вуліцы Арлоўскай у Мінску

17/12/2018 - 07:27

На вуліцы Арлоўскай у Мінску зранку адбылося ДТЗ з удзелам пяці аўтамабіляў, паведамляе ДАІ Мінска.

Як удакладняюць інспектары ДАІ, аварыя здарылася праз тое, што кіроўцы не датрымлівалі бяспечную дыстанцыю. Пацярпелых пры ДТЗ няма. Пэўны час рух па вуліцы Арлоўскай з боку праспекта Пераможцаў быў ускладнены.

Фота: ДАІ Мінска

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі