Пуцін заявіў, што яго дочкі не вучыліся за мяжой і не займаюцца бізнесам

17/12/2015 - 11:56

17 снежня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін праводзіць у Маскве вялікую прэс-канферэнцыю. Ён адказвае на самыя разнастайныя пытанні, якія датычаць міжнароднай і ўнутранай палітыкі, эканомікі, спорту. Спыталі ў Пуціна і пра яго двух дачок, пра тое, дзе яны працуюць. Ці з'яўляецца яго дачкой Кацярына Ціханава, якая ачольвае фонд "Иннопрактика"?

Расійскі прэзідэнт не захацеў абмяркоўваць працу сваіх дзяцей "з меркаванняў бяспекі". Ён толькі сказаў: "Мае дочкі не займаюцца бізнесам і палітыкай, нікуды не лезуць". Ён сцвярджае, што яны жывуць у Расіі і ніколі не вучыліся за мяжой.

Сайт meduza.io дадае, што ў студзені 2015-га з неафіцыйных крыніц упершыню стала вядома, што Кацярына Ціханава (на здымку) — гэта дачка Уладзіміра і Людмілы Пуціных. Афіцыйна яе асоба ніколі не раскрывалася. Другая дачка, Марыя Фасен, працуе ў Эндакрыналагічным навуковым цэнтры ў Маскве, інфармуе Reuters.

Фота: ria.ru і з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі