Пуцін паабяцаў Лукашэнку крэдыты на 630 мільёнаў долараў да канца 2022 года

09/09/2021 - 20:05

Ад верасня 2021 года да канца 2022-га Беларусь атрымае ад Расіі крэдыты ў аб'ёме каля 630-640 мільёнаў долараў. Такую лічбу назваў Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі 9 верасня пасля перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам.

Напярэдадні хадзілі чуткі, што афіцыйны Мінск хоча атрымаць ад Масквы 3 мільярды долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі