Прызначаны новы старшыня праўлення Банка развіцця

04/12/2018 - 12:06

Прызначаны новы старшыня праўлення Банка развіцця Рэспублікі Беларусь. Ім стаў 45-гадовы Андрэй Жышкевіч, які дагэтуль ачольваў Мінскі транзітны банк. 4 снежня яго кандыдатуру зацвердзіў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што кандыдатаў было шмат, але ў Жышкевіча аказаліся рэкамендацыі міністра фінансаў і старшыні Нацбанка.

Неабходнасць прызначэння новага кіраўніка Банка развіцця ўзнікла пасля таго, як Сяргей Румас, старшыня праўлення з ліпеня 2012 года, у жніўні сёлета стаў прэм'ер-міністрам.

Жышкевіч — ураджэнец Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў БДУ, аспірантуру Навукова-даследчага інстытута эканомікі, кандыдат эканамічных навук. У банкаўскай сферы працуе з 1995 года.

Падчас узгаднення кандыдатуры Андрэя Жышкевіча ў кіраўніка дзяржавы. Фота: http://president.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі