Томас Тухель / Reuters
Прызначаны галоўны трэнер футбольнай зборнай Англіі. Ім стаў 51-гадовы немецкі спецыяліст Томас Тухель. Ён пачне працу ў пачатку наступнага года, паведамляе Футбольная асацыяцыя Англіі.
Пасада галоўнага трэнера была вакантная з ліпеня, калі ў адстаўку пайшоў Гарэт Саўтгейт. Папярэднім месцам працы Тухеля была мюнхенская "Баварыя". У 2021-2022 гадах ён паспяхова працаваў з "Чэлсі", калі каманда выйграла Лігу чэмпіёнаў, Суперкубак УЕФА і клубны чэмпіянат свету.
Томас Тухель стаў трэцім замежным спецыялістам на чале футбольнай зборнай Англіі пасля шведа Свэна-Ёрана Эрыксана і італьянца Фабіа Капэла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут