Прыгожая брунетка Дар'я Шманай зноў прысутнічае на пасланні Лукашэнкі

21/04/2016 - 10:30

Новая дзяўчына з акружэння Лукашэнкі — пераможца конкурсу прыгажосці (фота)

Брунетка, якая падчас паслання Лукашэнкі сядзела сярод чыноўнікаў, аказалася пераможцай конкурсу "Каралева Вясна — 2013".

У інтэрв'ю Ксеніі Сабчак Аляксандр Лукашэнка распавёў пра Дар'ю Шманай.

"Яна працуе са мной два гады. Я ні на адным мерапрыемстве не сяджу з намыленай мордай з чыноўнікамі. З аднаго боку — сын, з другога — дзяўчына. У нас у службе пратакола працуюць вельмі прыгожыя дзяўчаткі. Просяць, ці можна з вамі пасядзець на мерапрыемстве, калі ласка! Калі б у мяне была такая дзяўчына, як Дар'я Шманай — гэта вышэй за дах!"

Дар'я прысутнічала і на пасланні мінулага года. Тады яна сядзела поруч з прэс-сакратаркай кіраўніка дзяржавы Наталляй Кірсанавай-Эйсмант. У інтерв'ю яна паведаміла Еўрарадыё, што "парцуе там", не ўдакладняючы, дзе і кім.

У 2014 годзе яна мусіла скончыць Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.

 

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі