Пры захопе закладнікаў на поўдні Францыі загінулі тры чалавекі

23/03/2018 - 14:15

Пры захопе закладнікаў на поўдні Францыі загінулі тры чалавекі. Мужчына, які іх захапіў, падчас штурму ліквідаваны.

Здарэнне адбылося ў дэпартаменце Од. Мужчына захапіў закладнікаў у супермаркеце. Сярод загінулых — уладальнік аўтамабіля, на якім зламыснік прыехаў да крамы, а таксама два чалавекі, якія былі ў супермаркеце. Закладнікам удалося збегчы. Тэрарыст аказаўся ўраджэнцам Марока. Ён быў узброены агнястрэльнай і халоднай зброяй. Па некаторых звестках, ён крычаў “Алах Акбар!”, патрабаваў вызваліць Салаха Абдэслама, галоўнага фігуранта справы аб тэрактах у Парыжы і Бруселі.

Прэм’ер-міністр Францыі Эдуар Філіп назваў здарэнне тэрактам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі