Пры лабавым ДТЗ пад Мінскам загінула пасажырка, яе муж-кіроўца шпіталізаваны

11/01/2017 - 14:40

Увечары 10 студзеня пад Мінскам адбылося ДТЗ са смяротным вынікам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ УУС Мінскага райвыканкама.

Аварыя здарылася каля шостай гадзіны вечара каля вёскі Азярцо Мінскага раёна. У аўтамабілі Citroen ехала сямейная пара. Муж-кіроўца няправільна выбраў хуткасць, у выніку чаго страціў кіраванне і выехаў на сустрэчную паласу руху. Там аўто ўлабавую ўрэзалася ў мікрааўтобус.

Пры аварыі 51-гадовая пасажырка загінула на месцы, удакладняе onliner.by. Яе муж выжыў, але быў шпіталізаваны.

У ДАІ адзначаюць, што на аўтамабілі стаялі зімовыя шыны. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу па факце ДТЗ.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі