Прэзідэнт ЗША заявіў пра ліквідацыю кіраўніка "Ісламскай дзяржавы"

03/02/2022 - 15:48

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў пра ліквідацыю кіраўніка тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава" Абу Ібрагіма аль-Хашымі аль-Курайшы. Контртэрарыстычная аперацыя была праведзена ўначы на загад Байдэна на паўночным захадзе Сірыі. Яна была накіравана "на абарону амерыканскага народа і нашых саюзнікаў, а таксама на тое, каб зрабіць свет больш бяспечным месцам", адзначыў прэзідэнт ЗША. Паводле яго слоў, усе амерыканскія вайскоўцы вярнуліся з аперацыі на базу.

Ліквідаваны Абу Ібрагім аль-Хашымі аль-Курайшы кіраваў "Ісламскай дзяржавай" пасля смерці восенню 2019-га Абу Бакра аль-Багдадзі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі