Прэзідэнт Турцыі адгаварыў мужчыну ад самагубства

26/12/2015 - 09:55

Прэзідэнт Турцыі адгаварыў мужчыну ад самагубства. Здарэнне адбылося на мосце праз Басфор, падчас праезду картэжа Рэджэпа Эрдагана. Па дарозе ахова пабачыла мужчыну, які збіраўся скокнуць з моста. Пра гэта паведамілі турэцкаму прэзідэнту, які захацеў пагаварыць з патэнцыйным самагубцам.

Як інфармуе УНІАН, Эрдаган сказаў з машыны, што дапаможа мужчыне, у якога, як высветлілася, былі сямейныя праблемы. Пры гэтым прэзідэнт Турцыі не перарваў тэлефонную размову, трымаў тэлефон каля вуха.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі