Прэзідэнт Македоніі ініцыяваў свой імпічмент

20/06/2018 - 20:21

Прэзідэнт Рэспублікі Македонія Гёрге Іванаў заклікаў парламент пачаць працэдуру імпічменту. Прычынай ён назваў сваю пазіцыю наконт змены назвы дзяржавы, перадае ТАСС.

Свой зварот Іванаў адрасаваў прэм'ер-міністру Зорану Заеву і большасці дэпутатаў парламента. Ён заявіў, што нязгодны з дамовай паміж Грэцыяй і Македоніяй, якая мяняе назву краіны. 

Заява Іванава прагучала адказам на папярэднія заявы Заева ў інтэрв'ю СМІ. Кіраўнік урада паведаміў, што калі прэзідэнт блакуе пагадненне з Грэцыяй, то парламенцкая большасць можа пачаць яго імпічмент.

Як вядома, Грэцыя адмаўлялася прызнаваць за Македоніяй гэтую назву, бо яна супадае з найменнем паўночнай грэчаскай вобласці. Афіцыйныя Афіны патрабавалі змены назвы суседняй краіны і выступалі супраць яе ўступлення ў Еўрасаюз і NATO. У нядзелю міністры замежных спраў Грэцыі і Македоніі падпісалі пагадненне, згодна з якім былая югаслаўская рэспубліка атрымлівае назву Рэспубліка Паўночная Македонія.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі