Прэзентацыя на Еўрарадыё: сінгл “Упасці” гурта Hurma (слухаць)

14/04/2016 - 10:35

Гурт Hurma прэзентуе на Еўрарадыё песню “Упасці”, якая можа цалкам змяніць звыклае гучанне калектыву.

“Песня з новым настроем, новым гучаннем і глытком новага паветра, — распавядае лідар калектыву Мікіта Найдзёнаў. — Гэта першая такая рамантычная песня, бо папярэднія былі больш трагічныя і сумныя. Яна пра тое, што кожны павінен упасці ў каханне. Магчыма, што гэта будзе новы такі кірунак у нашай творчасці і цяпер мы будзем пісаць больш шчаслівыя і усмешлівыя песні… магчыма”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі