15 сакавіка ў Ньёне прайшло лёсаванне 1/4 фіналу футбольнай Лігі Еўропы. У гэтым раўндзе сустрэнуцца: "Напалі" — "Арсенал", "Вільярэал" — "Валенсія", "Бенфіка" — "Айнтрахт", "Славія" (Прага) — "Чэлсі".
Першыя матчы адбудуцца 11 красавіка, другія — 18 красавіка.
Матчы 1/2 фіналу прызначаныя на 2 і 9 траўня, у іх сустрэнуцца пераможцы параў:
"Напалі" — "Арсенал", "Вільярэал" — "Валенсія";
"Бенфіка" — "Айнтрахт", "Славія" (Прага) — "Чэлсі".
Фінал Лігі Еўропы пройдзе 29 траўня ў Баку.
Таксама ў пятніцу адбылося лёсаванне 1/4 і 1/2 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У чвэрцьфіналах сустрэнуцца: "Тотэнхэм" — "Манчэстар Сіці", "Барселона" — "Манчэстар Юнайтэд", "Аякс" — "Ювентус", "Ліверпуль" — "Порту".