Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ дзевяць чалавек

04/11/2021 - 09:54

Яшчэ дзевяць чалавек прызнаныя палітвязнямі, піша праваабарончы сайт "Вясна". Гэта Алег Філіпаў, Міхаіл Прач, Валерый Ясечак, Аляксандр Жданаў, Яўген Шпількаў, Сяргей Хацкевіч, Вадзім Цішкевіч, Адам Цяслюк і Міраслаў Федаровіч.

Яны ўсе асуджаныя за абразу Аляксандра Лукашэнкі, супрацоўнікаў міліцыі, судзяў, знявагу дзяржаўных сімвалаў, а таксама выкарыстанне іншых формаў выказвання меркаванняў.

Праваабаронцы лічаць іх пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываванымі, звязанымі з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання. Яны патрабуюць неадкладна вызваліць згаданых палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед.

Таксама праваабаронцы заклікаюць прыбраць з Крымінальнага кодэкса артыкулы пра дыфамацыйныя парушэнні, вызваліць усіх палітыченых зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян Беларусі.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна", "Беларускі Хельсінкскі камітэт", Lawtrend, "Прававая ініцыятыва", Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларуская асацыяцыя журналістаў, "Ідэнтычнасць і права".

На сёння ў Беларусі налічваецца 836 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі