Праваабаронцы: На акрузе Канапацкай таксама зафіксаваныя парушэнні

12/09/2016 - 09:59

Паводле звестак прадстаўнікоў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", на акрузе, дзе перамагла прадстаўніца АГП Ганна Канапацкая, былі зафіксаваныя такія ж парушэнні, як і на іншых акругах. А менавіта завышэнне яўкі выбаршчыкаў і непразрысты падлік галасоў.

Як адзначылі праваабаронцы, іх прадстаўнікі працавалі на трох участках акругі Канапацкай. Назіральнікаў ад праваабаронцаў на акрузе Алены Анісім не было.

 

Сябра партыі АГП Ганна Канапацкая перамагла ў Мінску па Кастрычніцкай выбарчай акрузе. Там жа балатавалася старшыня "Гавары праўду" Таццяна Караткевіч і начальнік станцыі "Мінск-Пасажырскі" Аляксандр Дражжа і шэраг іншых кандыдатаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі