Пракурор патрабуе для Марціновіча і Скурко два з паловай гады калоніі

14/03/2022 - 10:02

Пракурор патрабуе для галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча і кіраўніка рэкламнага аддзела выдання Андрэя Скурко два з паловай гады калоніі. За "нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асоб па папярэдняй змове, у буйным памеры".

Крымінальную справу з 28 лютага разглядаў суд Заводскага раёна Мінска, суддзя — Анжэла Касцюкевіч.

Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко судзяць за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асоб. Шкоду яны кампенсавалі.

Марціновіч і Скурко прызнаныя палітвязнямі. Яны знаходзяцца за кратамі з ліпеня 2021 года. Сёлета "Нашу ніву" ў Беларусі прызналі "экстрэмісцкім фарміраваннем".

Прысуд будзе агучаны ў аўторак, 15 сакавіка, у 14:30.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі