Пракуратура — пра звароты з просьбай пачаць справу па факце суіцыду Стахоўскага

14/06/2021 - 11:20

Пракуратура горада Мінска пракаментавала сітуацыю з паступленнем ад грамадзян "шматлікіх электронных зваротаў па пытанні распачацця крымінальнай справы па факце смерці Дзмітрыя Стахоўскага". Заяўляецца, што абскарджваць дзеянні і рашэнні органа, які вядзе крымінальны працэс, могуць толькі тыя, чые інтарэсы былі закранутыя. Звяртацца яны мусяць вусна ці пісьмова. Скаргі ў электронным выглядзе не разглядаюцца.

Юнак 25 траўня ў Мінску скочыў з 16-павярховага будынка. Перад гэтым ён пакінуў перадсмяротны пост у сацсетцы, у якім патлумачыў свой учынак крымінальным пераследам за ўдзел у пратэстах: "Віной таму стаў Следчы камітэт".

Дзмітрый Стахоўскі быў сіратой. Яго пахаваннем займалася адміністрацыя каледжа лёгкай прамысловасці і комплекснай лагістыкі, дзе ён вучыўся. Пасля таго, як абставіны яго суіцыду трапілі ў СМІ, у пракуратуру Мінска пачалі паступаць электронныя звароты з пытаннем, ці будзе заводзіцца крымінальная справа па факце яго смерці? Адказу на іх не будзе.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі