Пракурор, ілюстрацыйнае фота / Генпракуратура Беларусі
За пяць з паловай гадоў пракуратура Мінскай вобласці накіравала ў суды больш за паўтары тысячы заяваў аб прызнанні матэрыялаў "экстрэмісцкімі".
Сёлета ў першым паўгоддзі сілавікі асноўную ўвагу звярталі на такія інтэрнэт-пляцоўкі, як YouTube, Telegram, Instagram і Threads.
Паведамляецца, што ад пачатку 2026-га пракуроры вобласці накіравалі ў суды 174 заявы пра "экстрэмізм". Па стане на пачатак ліпеня суды разгледзелі і задаволілі 146 з іх.
"Напрыклад, пракуратура Мінскага раёна ў сацыяльнай сетцы Threads выявіла акаўнт "Екатерина Ерусалимская" (ідэнтыфікатар: jerusalimskaja), які змяшчаў інфармацыйную прадукцыю "экстрэмісцкай" накіраванасці. Суд прызнаў размешчаныя ў ім матэрыялы "экстрэмісцкімі", паколькі яны ўтрымлівалі абразы прэзідэнта і прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, а таксама звесткі, накіраваныя на распальванне сацыяльнай, палітычнай і ідэалагічнай варожасці", — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут