Прадукцыю “Санта-Брэмар” забараняюць да экспарту ў Расію

04/07/2016 - 15:56

Беларусь прыпыняе выдачу ветэрынарных сертыфікатаў Мытнага саюза на прадукцыю шэрагу кампаній, сярод якіх — “Санта-Брэмар”. Гэта тычыцца прадукцыі, прызначанай на экспарт у Расію. Пра гэта паведамляе ria.ru са спасылкай на Россельгаснагляд.

Служба паведамляе, што дырэктар дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Беларусі Аляксандр Субоцін звярнуўся з лістом на імя кіраўніка Россельгаснагляда Сяргея Данкверта. У гэтым лісце паведамляецца, што беларускі бок у сувязі з выяўленымі парушэннямі прыпыняе выдачу ветэрынарных сертыфікатаў Мытнага саюза на прадукцыю Мінскага малочнага завода №1, СП “Санта-Брэмар”, Бялынічскага пратэінавага завода, агракамбіната “Зара”. Усе яны не змогуць пастаўляць свае тавары ў Расію.

Пры гэтым на ўзмоцнены лабараторны кантроль перавялі прадпрыемствы “Бабуліна крынка”, Калінкавіцкі малочны камбінат і Барысаўскі мясакамбінат.

Арганізаванае расследаванне кампетэнтных органаў для выпраўлення фактараў, якія пацягнулі за сабой выпуск прадукцыі, неадпаведнай патрабаванням, а таксама для распрацоўкі плана карэктуючых мэрапрыемстваў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі