Прадстаўнік Цапкалы абверг інфармацыю аб прыходзе супрацоўнікаў КДК

11/06/2020 - 10:24

Прадстаўнік Валерыя Цапкалы Аляксей Урбан абверг звесткі аб прыходзе супрацоўнікаў Камітэта дзяржкантролю. 

"Цяпер тут нікога няма, вы мяне няправільна зразумелі, яны былі ля штаба, не каля дома. Ператрусу ў штабе не было. Валера сядзіць насупраць, усё добра", — заявіў Урбан у каментары TUT.by.

Раней паведамлялася, што каля дома прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду з'явіліся супрацоўнікі КДК. Гэтая інфармацыя прагучала на фоне звестак пра ператрусы ў "Белгазпрамбанку" і "ПрыватЛізінгу", блізкіх да іншага прэтэндэнта — Віктара Бабарыкі

Аднак прэс-сакратар КДК Кірыл Данілаў заявіў, што ў яго няма звестак пра знаходжанне супрацоўнікаў каля дома Цапкалы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі