Фотафакт: Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні" прастрэліў сабе руку

17/03/2016 - 07:45

Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2016" прастрэліў сабе руку. Здарылася гэта ў Маскве на здымках "Дзённікаў "Еўрабачання". Аляксандр Іваноў (IVAN) спрабаваў страляць з лука і зрабіў гэта няўдала — страла нейкім чынам сарвалася і пашкодзіла яму тыльны бок далоні. Раны былі вельмі глыбокія. Здымкі давялося спыніць, спеваку аказалі першую меддапамогу, інфармуе БЕЛТА.

IVAN пазней пракаментаваў сваю "стральбу". Паводле яго слоў, хацелася "зрабіць усё прыгожа і годна", але ў выніку ён "крыху перастараўся". Здымкі "Дзённікаў "Еўрабачання" мусяць аднавіцца ў чацвер.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі