Прадстаўнік Беларусі Ivan стаў 29-м з 42 удзельнікаў

15/05/2016 - 08:59

Пасля абвяшчэння вынікаў конкурсу арганізатары Еўрабачання апублікавалі балы, атрыманыя ўдзельнікамі паўфіналаў. Паводле іх, беларускі выканаўца Ivan заняў 12-е месца сярод 18 артыстаў. Беларускі выканаўца, які выступаў у другім паўфінале 12 траўня, набраў 84 балы: 32 — ад журы краін-удзельніц, 52 — ад гледачоў.

Па 6 балаў Ivan атрымаў ад журы Аўстраліі і Балгарыі, 5 — Украіны, 4 — Польшчы, 3 — Вялікабрытаніі, па 2 — Нямеччыны, Ірландыі, Славеніі, па 1 — Латвіі ды Швейцарыі. Сярод гледачоў поспех беларускага выканаўцы размеркаваўся так: 10 балаў — Украіна, 8 — Польшча, 7 — Латвія, па 6 — Грузія і Літва, 5 — Сербія, 4 — Балгарыя, 3 — Ізраіль, па 1 — Данія, Ірландыя і Італія.

У агульным спісе з 42 выканаўцаў Ivan заняў 29-е месца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі