Прадпрыемства забараніла прыходзіць на працу з дэкальтэ і ў кароткіх спадніцах

20/06/2018 - 16:41

Дырэктар ЗАТ "Амкадор-Унікаб" у Маладзечне выдаў загад, які рэгламентуе дрэс-код на прадпрыемстве. З 15 чэрвеня праз прахадную завода не прапусцяць супрацоўнікаў у брыджах, шортах празрыстай вопратцы або ў адкрытай адзежы (блузах, майках-топ), глыбока дэкальтаванай вопратцы, кароткіх спадніцах, сукенках, сарафанах, у адзенні і абутку пляжнага стылю. Копію дакумента абнародаваў сайт kraj.by.

Парушальнікаў павінен спыняць на прахадной супрацоўнік аховы і ў прысутнасці непасрэднага кіраўніка складаць акт. 

Намесніца дырэктара па ідэалагічнай працы Валянціна Дзярабіна запэўнівае, што новаўвядзенне закране хутчэй адміністрацыю, чым работнікаў, якія працуюць у спецвопратцы.

"Гарачая пара года, людзі прыходзяць у шортах і шлёпанцах. А на прадпрыемства ж могуць прыехаць замежныя дэлегацыі з візітам", — тлумачыць галоўны ідэолаг прадпрыемства.

Фота: kraj.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі