Прадаўцы гомельскага рынку перайшлі на кітайскую мову

31/01/2017 - 18:20

Прадаўцы мяса на адным з гомельскіх рынкаў прыдумалі арыгінальны маркетынгавы ход. На сваіх прылаўках яны паставілі шыльдачкі з назвамі прадуктаў па-руску і па-кітайску, пішуць "Гомельские ведомости".
 
Кітайскія надпісы зрабілі сабе чатыры прадаўцы. Такім чынам яны прывабліваюць пакупнікоў-кітайцаў, якія працуюць і вучацца ў рэгіёне. Па словах адной з прадавачак, найчасцей да яе прылаўка падыходзяць кітайскія рабочыя з Добруша.

Самі замежнікі кажуць, што з беларускіх прадуктаў харчавання вельмі любяць рыбу, курыцу, гародніну, востры перац, яйкі ды хлеб.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі