Працягнутая забарона на ўвоз і продаж у РБ прадукцыі Nivea, Skoda і Liqui Moly

03/11/2021 - 11:52
Грамадзянам можна будзе ўвозіць гэтыя тавары для асабістага карыстання / Reform.by​

Урад прыняў пастанову № 622, якая падаўжае папярэдняе рашэнне Саўміна № 240 аб забароне ўвозу і продажу ў Беларусі тавараў асобных замежных кампаній. 

Дакумент зарэгістраваны на Нацыянальным прававым партале, але яшчэ не апублікаваны. На які перыяд часу прадукты кампаній будуць забароненыя ў Беларусі, пакуль невядома. Пастанова ўступіць у сілу 4 лістапада.

У пералік забароненых тавараў ўнесены тавары група кампаній "LIQUI MOLY", "ŠKODA AUTO" і "BEIERSDORF" (гандлёвыя маркі "NIVEA", "EUCERIN", "LA PRAIRIE", "LABELLO", "HANSAPLAST", "FLORENA", "8X4", "SKIN STORIES", "GAMMON", "TESA", "CHAUL", "COPPERTONE", "HIDROFUGAL", "STOP THE WATER WHILE USING ME").

Рашэнне аб забароне прадукцыі ў Беларусі ўлады абгрунтоўвалі "забеспячэннем абароны нацыянальных інтарэсаў" "з улікам недружалюбных дзеянняў у дачыненні да беларускага народа".

Як паведамляла Еўрарадыё, пры імпарце гэтых тавараў у Беларусь іх павінныя будуць вывезці назад. Калі іх выявяць у продажы ў крамах, на рынках або праз інтэрнэт, то прадаўцам забароняць іх рэалізацыю. 

Пры гэтым грамадзянам можна будзе ўвозіць гэтыя тавары для асабістага карыстання. А ў выпадку з аўто — толькі зарэгістраваныя ў дзяржавах — членах Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама для транзіту праз тэрыторыю ЕАЭС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі