Працаваць у Беларусь едуць жыхары Украіны, Кітая і Узбекістана

17/12/2015 - 07:44

За дзевяць месяцаў 2015 года ў Беларусь з-за мяжы прыбылі больш за 24 тысячы працоўных мігрантаў. Такую лічбу назвала журналістам намесніца старшыні камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Ганна Лявіцкая.

Па яе словах, за 2014 год у нашу краіну прыбылі каля 37 тысяч працоўных мігрантаў.

Лявіцкая: "За дзевяць меясцаў гэтага года — больш за 24 тысячы чалавек. Асноўная маса — гэта жыхары Украіны, Кітая і Узбекістана".

Таксама, кажа Лявіцкая, ёсць асобныя выпадкі, калі працоўныя мігранты ў Беларусь прыязджаюць з еўрапейскіх краін.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі