Васіль Быкаў
“Ужо пэўна, што ў Беларусі не будзе парламента, не будзе дэмакратычных выбараў, знікнуць рэшткі вольнай прэсы. Краінай закіруе прэзідэнцкая хунта”. Так Васіль Быкаў адрэагаваў на збіццё дэпутатаў, якія не падтрымлівалі ідэю “рэферэндуму” за адмену нацыянальнай беларускай сімволікі і адзінай дзяржаўнай мовы ў 1995 годзе.
Да 100-годдзя славутага літаратара Еўрарадыё падрыхтавала топ выказванняў Быкава, якія актуальныя і сёння.
Разам з іншым мы даведаліся, як ставіўся класік да бульбасрачаў, ці верыў у перамогу над дыктатарам і ў чым бачыў канец лукашэнкаўскага рэжыму.
— Жульніцкія і шулерскія прыёмы не раскрываюцца, а яны, безумоўна, мелі месца ў беларускіх выбарах... У нас да гэтага часу камуністы ходзяць з партрэтамі Леніна-Сталіна. А наперадзе іх ідзе прэзідэнт Лукашэнка. Беларусь выпала з нармальнага, натуральнага гістарычнага еўрапейскага працэсу. Беларусь — гэта анамалія.. Выйсце для яе — наперадзе, а яна коціцца назад. Таму інакш як самагубства я не магу гэта расцаніць.
— Беларуская перспектыва дужа змрочная. Яна такая сумная, што, напэўна, такой яшчэ не было ніколі ў нашай гісторыі.
— Падпісанне саюзнай дамовы — гэта не толькі сумная справа, гэта ўвогуле злачынства стагоддзя. Гэта, безумоўна, генацыд беларускай нацыі — канец яе гісторыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут