Позна ўвечары ў Мінску эвакуявалі інтэрнат БНТУ

03/12/2018 - 05:27

Позна ўвечары ў нядзелю ў Мінску на праспекце Незалежнасці эвакуявалі інтэрнат Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. У будынку адбыўся пажар. Як інфармуюць у Twitter ратавальнікі, яшчэ да іх прыбыцця людзі самастойна пакідалі інтэрнат. У 23:52 узгаранне было ліквідавана. На здымках відаць, што ў адным з пакояў агонь пашкодзіў маёмасць, паверх быў задымлены.

Падрабязнасці здарэння стануць вядомыя пазней.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі