Поўнае аднаўленне транзіту нафты праз Беларусь магчымае толькі да канца ліпеня

21/05/2019 - 18:52

Поўнае аднаўленне транзіту расійскай нафты праз Беларусь магчымае толькі да канца ліпеня. У траўні ён складзе менш за 7%, паведаміў старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў. Паводле яго слоў, дагэтуль на тэрыторыі нашай краіны працягвае знаходзіцца каля 1,2 млн тон няякаснай нафты, інфармуе БЕЛТА. Гэта ўплывае і на загружанасць нафтаперапрацочых прадпрыемстваў (напрыклад, "Нафтан" загружаны толькі на 65%), і на транзіт па нафтаправоде "Дружба". На замену няякаснай нафты на чыстую патрэбныя яшчэ два месяцы, але ёсць і магчымасці зрабіць гэта хутчэй.

Што да аб'ёмаў паставак расійскай нафты ў нашу краіну, то яны будуць абмяркоўвацца ў пачатку чэрвеня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі