Польскі ўрад плануе працягнуць спрашчэнне працаўладкавання беларусаў і ўкраінцаў. Ідзе распрацоўка адпаведнага дакумента. Мяркуецца,што будуць зменшаны фармальнасці, скарочаны час на атрыманне дазволу і г. д. У Варшаве спадзяюцца такім чынам вырашыць дэфіцыт працоўнай сілы, піша dziennik.pl.
Намеснік міністра развіцця, працы і тэхналогій Івона Міхалек кажа, што ў Польшчы асабліва зацікаўлены ў спецыялістах, якіх не хапае. Што да беларусаў, то іх працай польскія працадаўцы задаволеныя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут