Польшча стварыла войскі абароны кіберпрасторы. Пра гэта 8 лютага ўрачыста аб'явіў міністр нацыянальнай абароны гэтай краіны Марыюш Блашчак. Паводле яго слоў, кібервойскі зоймуцца абаронай, разведкай і актыўнымі наступальнымі аперацыямі (у кіберпрасторы).
Яшчэ ў 2019-м у Польшчы стварылі Нацыянальны цэнтр бяспекі кіберпрасторы. Ён будзе цесна супрацоўнічаць з кібервойскамі, камандуючым якімі прызначаны брыгадны генерал Караль Маленда, паведамляе pap.pl.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут