Польскія ўмацаванні на мяжы з Беларуссю / twitter.com/mblaszczak
Польшча пачала ўмацоўваць мяжу з Беларуссю супрацьтанкавымі "вожыкамі". Пра гэта напісаў у Твітары польскі міністр абароны Марыюш Блашчак і апублікаваў фота.
"Гэта элемент нашай стратэгіі абароны і стрымлівання", — патлумачыў ён
Раней Польшча пабудавала на мяжы з Беларуссю пяціметровы плот і пачала ставіць загароджу з калючага дроту на мяжы з Расіяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут