Арцём Шрайбман / Еўрарадыё
Польшча ў адносінах з афіцыйным Мінскам кіруецца той жа логікай, якую год таму група аналітыкаў закладала ў сваю "дарожную мапу". Пра гэта заявіў Арцём Шрайбман, каментуючы сустрэчу кіраўнікоў МЗС Беларусі і Польшчы.
"Калі год таму мы з калегамі напісалі сваю дарожную карту абмежаванай дээскалацыі ў адносінах ЕС і Мінска, многія ўбачылі ў гэтым заклік змякчаць еўрапейскую пазіцыю, пайсці на ўмовы Лукашэнкі, ігнараваць яго ролю ў вайне.
Па факце ж, гэта быў заклік зрабіць ужо наяўную пазіцыю працуючай — выкарыстоўваць рычагі гнутка, пакрокава і без ілюзій рэагаваць на дзеянні Мінска, не адмаўляючыся ні ад кантактаў з ім, ні ад сваіх прынцыпаў", — піша Шрайбман у сваім тэлеграм-канале.
Аналітык кажа, што неаднарозова прыводзіў Польшчу як прыклад краіны, якая ўмее і займаць больш жорсткую пазіыцыю і змякчаць яе для дасягнення канкрэтных вынікаў. Пры гэтым польскія ўлады ў дыялогу з рэжымам Лукашэнкі вылучаюць канкрэтныя патрабаванні і ўвязваюць іх з канкрэтнымі крокамі са свайго боку.
"У выніку стасункі з Варшавай, можа і часова, але адштурхнуліся ад дна — міграцыйны крызіс на гэтай мяжы амаль сышоў на нішто, дадатковыя памежныя пераходы адкрыліся, Пачобут на волі і з'ездзіў у Беларусь. Варшава адказвае павышэннем узроўню кантактаў-першай за шмат гадоў сустрэчай кіраўнікоў МЗС", — пералічвае Шрайбман.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут