Польшча купіць 116 амерыканскіх танкаў Abrams

15/07/2022 - 19:24

Польшча купіць 116 патрыманых амерыканскіх танкаў Abrams. Пра гэта заявіў польскі міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак. Паводле яго слоў, дамова з амерыканскім бокам ужо дасягнутая. Раней Польшча адправіла Украіне каля 240 мадыфікаваных танкаў Т-72. Пастаўка амерыканскіх танкаў кампенсуе іх адсутнасць.

Год таму Блашчак аб'яўляў, што Польшча спадзяецца на пастаўку 250 танкаў Abrams. Яны мусілі каштаваць каля 6 млрд долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі