Польшча афіцыйна закрыла сваю паветраную прастору для самалётаў беларускіх авіяперавозчыкаў. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер.
"Гэта элемент рэалізацыі санкцыяў, пра якія казаў на Еўрапейскім Савеце прэм'ер Маравецкі", — напісаў Мюлер у Твітары.
Дарэчы, авіярэйс Мінск — Варшава кампаніі "Белавія" сёння ўдзень трапіў на тэрыторыю Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут