21 студзеня праходзіць пахаванне гітарыста "Ляпіса Трубяцкога" Руслана Уладыкі

21/01/2020 - 05:13
Руслан Уладыка / Еўрарадыё

Адпяванне легендарнага гітарыста гуртоў "Ляпіс Трубяцкі" і Trubetskoy Руслана Уладыкі пройдзе ў пасёлку Прывольны пад Мінскам, у царкве Святога Мікалая Цудатворцы. Гэта адбудзецца ў 11:30 у аўторак, 21 студзеня.

Пахаваюць музыку ў вёсцы Абчак у 13:00. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прадзюсар Яўген Калмыкоў.

Руслану Уладыку было 45 гадоў, ён быў адным са стваральнікаў "Ляпіса Трубяцкога". Музыка знаходзіўся ў коме з чэрвеня 2019 года, калі яго збілі ў мінскім мікрараёне Дражня. 19 студзеня 2020 года Уладыка памёр, так і не вярнуўшыся ў свядомасць.

Якраз у гэтыя дні праходзіць суд па справе аб яго збіцці. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі