Плыўчыха Анастасія Шкурдай устанавіла новы нацыянальны рэкорд

05/12/2021 - 10:16

Плыўчыха Анастасія Шкурдай устанавіла новы нацыянальны рэкорд Беларусі. На гэты раз на дыстанцыі 50 метраў на спіне — 26,05 секунды. Адбылося гэта на спаборніцтвах ISL у Эйндховене. Шкурдай выступае за французскую каманду "Энерджы Стандарт". На дыстанцыі яна была другой.

Напярэдадні плыўчыха ўстанавіла новы нацыянальны рэкорд на дыстанцыі 200 метраў на спіне —  2 хвіліны 01,51 секунды. Ранейшае дасягненне таксама належала Шкурдай (2 хвіліны 01,77 секунды).

facebook.com/blrswimming

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі