Плыўчыха Аляксандра Герасіменя пазмагаецца за алімпійскі медаль

13/08/2016 - 07:30

Плыўчыха Аляксандра Герасіменя выйшла ў фінал алімпійскіх спаборніцтваў на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем. У другім паўфінале беларуска фінішавала пятай з вынікам 24.53. Па суме двух заплываў яна заняла восьмае месца і кваліфікавалася ў фінал.

Найлепшы вынік у паўфінале ў датчанкі Перніле Блюм — 24.28.  Фінальныя заплывы пройдуць раннім ранкам 14 жніўня (па беларускім часе).

Нагадаем, што у 2012 годзе на Гульнях у Лондане беларуска Аляксандра Герасіменя атрымала сярэбраны медаль менавіта на гэтай дыстанцыі. Таксама яна мела другое месца на дыстанцыі ў 100 метраў вольным стылем, але сёлета не змагла прайсці кваліфікацыю.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі