Плыўчыха Аляксандра Герасіменя не выйшла ў фінал Алімпіяды

11/08/2016 - 04:23

Плыўчыха Аляксандра Герасіменя не выйшла ў фінал Алімпіяды ў Рыа. У паўфінале ў заплыве на 100 метраў вольным стылем беларуска паказала толькі 13-ы час. Яна праплыла на 0,1 секунды горш, чым у папярэднім заплыве — 54,34 секунды.

Адзначым, што на Алімпіядзе Герасіменя яшчэ выступіць на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем.

У Рыа беларуская алімпійская зборная ўвайшла ў антырэкордны графік набору медалёў. За пяць дзён Алімпіяды ўзнагарод няма. На Гульнях у Лондане ў 2012-м менавіта на пяты дзень беларусы заваявалі першы медаль.

Аляксандра Герасіменя. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі