Плацежная сістэма Payoneer адключае рахункі беларусаў

24/08/2026 - 10:04

Сэрвіс Payoneer / Lionel Ng/Bloomberg

Жыхары Беларусі больш не змогуць карыстацца плацежнай сістэмай Payoneer. Кампанія паведаміла, што з 31 жніўня яе апошні банкаўскі партнёр, які застаўся ў Беларусі, спыніць аказанне паслугі.

У лістападзе 2025-га Payoneer перастаў падтрымліваць плацяжы ў доларах у Беларусь. Тады доларавыя банкаўскія рахункі беларусаў адключылі ад акаўнтаў, "каб пазбегнуць няўдалых транзакцый". Але пераводы ў Беларусь на рахункі ў еўра працягвалі працаваць.

Раней паведамлялася, што з 1 верасня Payoneer не будзе адпраўляць пераводы на рахункі банкаў у Беларусі. Цяпер жа сэрвіс заявіў, што зусім не зможа абслугоўваць рахункі Payoneer кліентаў з Беларусі. Гэта звязана са зменамі з боку яго банкаўскіх партнёраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі