Першая жанчына-прэзідэнт Мексікі прыняла прысягу

03/10/2024 - 10:33

Клаўдыя Шэйнбаўм / bild.de

Першая жанчына-прэзідэнт Мексікі Клаўдыя Шэйнбаўм прыняла прысягу. 62-гадовая прафесар у галіне біяінжынерыі, якая стала палітыкам, прымае краіну з шэрагам неадкладных праблем (велізарны дэфіцыт бюджэту, незавершаныя будаўнічыя праекты і шмат іншага), паведамляе "Голас Амерыкі".

Шэйнбаўм атрымала перамогу ў чэрвені, набраўшы амаль 60% галасоў, шмат у чым дзякуючы ўстойлівай папулярнасці яе палітычнага настаўніка і папярэдніка Андрэса Мануэля Лопеса Абрадора. Яна паабяцала працягнуць усю яго палітыку.

Клаўдыя Шэйнбаўм — першы прэзідэнт Мексікі з габрэйскімі каранямі. Сям'я яе бацькі прыехала ў Мексіку з Літвы ў 1920-я, а маці эмігравала ў Паўднёвую Амерыку з Балгарыі, ратуючыся ад нацыстаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі