Ператрусы ў грамадскіх арганізацыях працягваюцца

15/07/2021 - 17:03

Ператрусы ў грамадскіх арганізацыях Беларусі працягваюцца. 15 ліпеня ў Мінску сілавікі прыходзілі ў офісы Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і "АКТа". У ТБМ ператрус скончыўся тым, што забралі ўсю аргтэхніку, напісала ў Facebook старшыня арганізацыі Алена Анісім. Як паведамляе spring96.org, ператрус праходзіў у Міжнародным асветніцкім грамадскім аб’яднанні "АКТ", якое яднае беларускіх і ўкраінскіх трэнераў, кансультантаў і экспертаў.

Ператрус праходзіў па месцы жыхарства старшыні “Грамадзянскага форуму” Маргарыты Савіцкай і яе намесніка Ігара Нікіціна. У іх забралі ўсю тэхніку. Савіцкую павезлі на допыт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі