Ператрус праходзіць у палітыка Анатоля Лябедзькі

14/07/2021 - 15:07

Ператрус праходзіць у кватэры палітыка і грамадскага дзеяча Анатоля Лябедзькі ў Мінску. З-за гэтага адмянілі публічную дыскусію пра новую Канстытуцыю, у якой ён мусіў сёння прымаць удзел у Магілёве, паведамляе тэлеграм-канал @viasna96.

Нядаўна Лябедзька адбыў 30 сутак адміністрацыйнага арышту і казаў пра катаванні людзей за кратамі. Яго тады абвінавацілі ва ўдзеле ў "несанкцыянаваным мерапрыемстве" — ён прыехаў падтрымаць моладзь, якую судзяць па "справе студэнтаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі