Перасталі выходзіць на сувязь журналісты, якія працавалі ля офіса TUT.BY

18/05/2021 - 09:58
Бусы ля офіса TUT.BY / Еўрарадыё​

Перасталі выходзіць на сувязь журналісты шэрагу незалежных СМІ, якія працавалі ля офіса TUT.BY.

У прыватнасці, перасталі адказваць на званкі Арцём Маёраў з газеты "Белорусы и рынок", журналісты TUT.BY Дар'я Буракина, onliner.by Аляксандр Чарнуха і "Белсат" Алёна Доўнар.

Не выключана, што яны могуць быць затрыманыя. У ГУУС інфармацыю аб затрыманні журналістаў не пацвердзілі.

Раніцай у аўторак у офіс і дадому да рэдактараў партала прыехалі прадстаўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. Пазней там паведамілі, што ў дачыненні да службовых асоб TUT.BY "распачатая крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры)".

Дзверы ў агульны тамбур, выламаныя на паверсе галоўнага рэдактара партала Марыны Золатавай / Еўрарадыё

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі