Перарэгістрацыю ў Беларусі прайшлі менш за палову аграсядзібаў

28/12/2023 - 11:53

Палова аграсядзіб не прайшла перарэгістрацыю / pixabay.com

У Беларусі зменшылася колькасць аграсядзібаў. На пачатку года іх было ў нашай краіне крыху больш за 3 тысячы, піша sb.by. Перарэгістрацыю прайшлі менш за 1300.

У Дэпартаменце па турызме Мінспорту і турызму кажуць, што некаторыя ўладальнікі толькі цяпер звяртаюцца ў мясцовыя выканкамы для перарэгістрацыі. Ёсць і тыя, хто зусім не спяшаецца вырашаць гэтае пытанне. Па словах чыноўнікаў, у гэтую катэгорыю трапляюць уладальнікі, для якіх агратурызм не з'яўляецца асноўнай крыніцай даходу, і тыя, хто баіцца працы з дакументамі для падатковай.

Ёсць сярод уладальнікаў аграсядзіб і тыя, хто ліквідуе заўвагі спецыяльнай камісіі, каб прайсці перарэгістрацыю.

Як распавядала Еўрарадыё, у кастрычніку 2022-га Лукашэнка падпісаў указ "Аб развіцці аграэкатурызму", у якім былі прапісаныя новыя патрабаванні да аграсядзібаў. Сярод іншага там быў прапісаны абавязак атрымліваць у райвыканкамах дазвол на працу — не толькі для новых, але і для дзейных аграсядзібаў. Зрабіць гэта трэба было да 1 ліпеня 2023 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі