Перакрыты буйны канал пастаўкі наркотыкаў у Беларусь (фота)

11/12/2015 - 10:44

Перакрыты буйны канал пастаўкі наркотыкаў у Беларусь. У Мінску міліцыянеры пры падтрымцы байцоў спецпадраздзялення "Алмаз" затрымалі 25-гадовага ўраджэнца Пухавіцкага раёна. У яго кватэры знайшлі амаль 300 грамаў гашышу, каля 80 грамаў амфетаміну, 30 грамаў MDMA, аркушы паперы, апрацаваныя небяспечным псіхатропным рэчывам ЛСД. Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, у затрыманага выявілі і псіхатропнае рэчыва 5-MеO-MIPT (8 таблетак па 0,02 грамы кожная), якое было ўнесенае ў лік забароненых толькі 31 лістапада 2015 года.

Адзначаецца, што беларускія праваахоўнікі ведалі, што 5-MеO-MIPT актыўна распаўсюджваецца на рынках Расіі і Заходняй Еўропы. Яны здолелі аператыўна яго забараніць, яшчэ да таго, як рэчыва з'явілася ў нашай краіне.

У адносінах затрыманага распачалі крымінальную справу.

Фота, відэа: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі