Перад выдачай ліцэнзіі на экспуатацыю БелАЭС пройдуць грамадскія слуханні

15/04/2019 - 14:36

Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Беларусі (Дзяржатамнагляд) правядзе грамадскія слуханні перад прыняццем рашэння пра выдачу ліцэнзіі на эксплуатацыю Беларускай АЭС. Як удакладняе БЕЛТА са спасылкай на начальніка Дзяржатамнагляду Вольгу Лугоўскую, гэта можа адбыцца ў жніўні-верасні 2019 года. 

Цяпер ведамства разглядае дакументы, якія абгрунтоўваюць бяспеку АЭС. Дакументы былі перададзеныя ў Дзяржатамнагляд напрыканцы 2017 года.

Пасля заканчэння экспертызы рэгіструючы орган мае як мінімум месяц для прыняцця рашэння. У гэты перыяд і адбудуцца грамадскія слуханні. "Калі напрыканцы ліпеня мы атрымліваем экспертнае заключэнне, разглядаем яго, фармуем ўмовы дзеяння ліцэнзіі, то грамадскія слуханні — напэўна, гэта жнівень, можа быць, верасень. Высновы экспертызы будуць абмяркоўвацца на грамадскіх слуханнях, плюс аспект, звязаны з адпаведнасцю аператара ліцэнзійным патрабаванням (тэхнічная аснашчанасць, гатоўнасць персаналу і гатоўнасці сть аб'екта ў цэлым)", — удакладніла Лугоўская.

Па яе словах, Дзяржатамнагляд хоча данесці да грамадскасці, як праходзіла экспертыза і якія яе асноўныя высновы.

Запуск у эксплуатацыю першага блока АЭС пад Астраўцоў запланаваны на 2019 год, другога — на 2020-ы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі