Перад выбарамі прадпрыемствы рэкордна скарацілі пратэрміноўку па заробках

06/10/2015 - 13:19

Беларускія прадпрыемствы на 1 кастрычніка ў 10 разоў скарацілі пратэрміноўку па заробках. Такія дадзеныя прыводзіць Белстат. Сума пратэрмінованага заробку на 1 кастрычніка складае каля 28 мільярдаў рублёў. У параўнанні з 1 верасня яна зменшылася ў 10 разоў — месяц таму яна была большай за 276 мільярдаў рублёў.

Калі на 1 верасня пазыка мелася на 432 беларускіх прадпрыемствах (гэта ў асноўным будаўнічыя і сельгаспрадпрыемствы) і заробак не атрымлівала 68 тысяч беларусаў, дык на 1 кастрычніка толькі з 1 200 работнікаў не разлічыліся на 13 прадпрыемствах на ўсю Беларусь.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі