Перад матчам Лігі Еўропы мінскае "Дынама" "састарыла" сваіх футбалістаў

18/07/2019 - 17:12

Перад матчам Лігі Еўропы мінскае "Дынама" "састарыла" сваіх футбалістаў. Фотаздымкі былі зроблены пры дапамозе праграмы FaceApp, якая дае магчымасць пабачыць выгляд чалавека ў старасці. "Калі вяртанне дахаты крыху зацягнулася...",жартуе прэс-служба клуба. Дарэчы, фота галоўнага трэнера Сяргея Гурэнкі засталося без зменаў.

У чацвер пройдуць тры матчы першага кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі Еўропы з удзелам беларускіх клубаў. Мінскае "Дынама" прымае "Ліепаю", пачатак у 19:30 на стадыёне "Дынама". У першым паядынку была нічыя 1:1. "Віцебск" згуляе на сваім полі з фінскім "Куопіё", пачатак у 21:30. У гасцях беларусы прайгралі — 0:2. Гэтыя матчы пакажа ў жывым эфіры тэлеканал "Беларусь 5". Таксама сёння салігорскі "Шахцёр" сустрэнецца на Мальце з "Хіберніянсам", пачатак а 21-й гадзіне. У першым паядынку гарнякі выйгралі — 1:0.

vk.com/fc_dinamominsk

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі