Пажар у мінскім гандлёвым цэнтры “Люстэрка” (фота)

04/07/2017 - 09:42

Раніцай у панядзелак, 3 ліпеня, у мінскім гандлёвым цэнтры “Люстэрка” здарыўся пажар. На другім паверсе трохпавярховага будынка гарэлі рэчы ў адным з павільёнаў на плошчы 1 квадратнага метра. Спрацавала сістэма тушэння пажараў.

Як інфармуе прэс-служба МНС, паколькі ў панядзелак гандлёвы цэнтр не працаваў, эвакуацыя людзей не праводзілася. Пацярпелых не было. Агонь паспеў пашкодзіць маёмасць у згаданым павільёне. Ратавальнікі адпампавалі ваду на другім паверсе. Мяркуецца, што прычынай узгарання магло стаць кароткае замыканне электраправодкі ў электраразетцы.

Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі